ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 26 лістапада 2022
Мінск -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 ліпеня 2018, 10:31

Лукашэнка ўручыў узнагароду пераможцу дзіцячага конкурсу на "Славянскім базары"

Аляксандр Балабанаў
Аляксандр Балабанаў

13 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў узнагароду ўладальніку Гран-пры XVI Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2018" Аляксандру Балабанаву з Украіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дванаццацігадовы Саша жыве ў Кіеве і ўсё сваё пакуль яшчэ нядоўгае свядомае жыццё займаецца музыкай і вакалам. У яго прафесійным багажы ўжо ёсць перамогі і на ўсеўкраінскіх, і на міжнародных вакальных фестывалях і конкурсах, удзел у папулярных тэлепраектах. Нават у гэтым годзе да ўдзелу ў "Славянскім базары" хлопчык паспеў прадставіць сваю краіну на міжнародным фестывалі моў і культур у Аўстраліі.

Як адзначылі пасля абвяшчэння вынікаў члены журы конкурсу, удзельнік з Украіны абодва дні дэманстраваў стабільна добры вакал, а таксама ўвагу да падбору рэпертуару.

Для юнага пераможцы ўдзел у конкурсе "Славянскага базару" - прыступка ў яго амбіцыйных планах па развіцці кар'еры спевака. Аляксандр Балабанаў вельмі рады і ганарыцца тым, што ўдастоены атрымаць узнагароду з рук Прэзідэнта Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі