Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 ліпеня 2018, 09:34

Лукашэнка ўручыў прэзідэнцкую ўзнагароду "Славянскага базару" Розе Рымбаевай

13 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 ліпеня на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" ўручыў спецыяльную ўзнагароду "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення" спявачцы Розе Рымбаевай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спявачка адзначыла, што гэту ўзнагароду яна ўспрымае як прызнанне не толькі яе творчасці, але і павагу да мастацтва Казахстана і ўсёй краіны. "У Беларусі і Казахстана заўсёды самыя цёплыя і сардэчныя адносіны. Мы пранеслі іх праз дзесяцігоддзі", - сказала Роза Рымбаева. Яна пажадала народам міру, дабра, шчасця і працвітання.

Роза Рымбаева - эстрадная спявачка, актрыса і педагог, народная артыстка Казахстана, ганаровы грамадзянін Астаны. Яе называюць залатым голасам Казахстана і спяваючым салаўём Сярэдняй Азіі. За час творчай кар'еры Роза Рымбаева выпусціла 18 сольных альбомаў, прыняла ўдзел у запісы дзевяці музычных зборнікаў.

Свявачка не раз удзельнічала ў мерапрыемствах "Славянскага базару", у розныя гады была членам журы на фестывалі.

Імянная пліта народнай артысткі Казахстана ў гэтым годзе папоўніла калекцыю Плошчы зорак каля Летняга амфітэатра ў Віцебску. Цырымонія адкрыцця памятнага знака адбылася ў дзень афіцыйнага старту XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў і сабрала нямала паклоннікаў спявачкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі