Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 ліпеня 2022, 23:23

Лукашэнка ўручыў прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва

14 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі, старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі адкрыцця XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" ўручыў прэміі Саюзнай дзяржавы за 2021-2022 гады ў галіне літаратуры і мастацтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэміі прысуджаны за творы літаратуры і мастацтва, якія ўносяць вялікі ўклад ва ўмацаванне адносін братэрства, дружбы і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй.

Узнагароды былі ўдастоены некалькі аўтарскіх калектываў канцэртных праграм Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", стваральнікі Ржэўскага мемарыяла Савецкаму салдату і калектыў выдавецкага праекта "Гістарычная памяць Саюзнай дзяржавы", прысвечанага 75-годдзю агульнай Перамогі народаў Савецкага Саюза ў Вялікай Айчыннай вайне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі