Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 ліпеня 2022, 21:45

Лукашэнка ўручыў Гран-пры дзіцячага конкурсу "Славянскага базару" беларусу Елісею Касічу

14 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Юны беларускі выканаўца Елісей Касіч заваяваў Гран-пры юбілейнага XX Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Узнагароду Елісей Касіч атрымаў з рук Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на цырымоніі адкрыцця XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Беларускі выканаўца 13 ліпеня сваім выступленнем адкрыў дзіцячы музычны конкурс васільковага фестывалю. Елісей Касіч прадставіў на суд гледача і журы кампазіцыю "Неба пажар" Валерыя Шмата. Юны артыст атрымаў максімальную колькасць балаў - 70.

У другі дзень вакальнага спаборніцтва ён таксама набраў максімальны бал, выканаўшы песню Селін Дыён "I surrender", і такім чынам упэўнена выйшаў у лідары. На адзін бал ад беларуса адстала прадстаўніца Расіі Юлія Гаўрылава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі