Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 сакавіка 2024, 12:53

Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды дэпутатам і сенатарам

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды дэпутатам і сенатарам на сустрэчы ў Авальнай зале, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў парламентарыям абедзвюх палат Нацыянальнага сходу за плённую працу на карысць народа. "Ваша галоўная заслуга як прадстаўнікоў сваіх выбаршчыкаў у тым, што вы дапамаглі захаваць стабільнасць і мір у Беларусі", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, шчасця і ўсяго самага найлепшага, а нашай краіне - міру і дабра.

Прэзідэнт ажыццявіў канстытуцыйную місію і ўручыў шэрагу дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі заслужаныя дзяржаўныя ўзнагароды, якіх яны ўдастоены за плённую дзяржаўную і грамадскую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё заканадаўства і парламентарызму.

Ордэн Айчыны І ступені ўручаны старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзіміру Андрэйчанку. Намесніку старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Аляксандру Маркевічу ўручаны ордэн Пашаны.

Медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Палаты прадстаўнікоў Аксана Гайдук, член Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Палаты прадстаўнікоў Тамара Далгашэй, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, дырэктар гімназіі нумар 13 Мінска Марына Ільіна, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Алена Каляснёва.
Медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны старшыня Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Палаты прадстаўнікоў Ігар Камароўскі, старшыня Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Людміла Канановіч, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Валянціна Ражанец, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў і старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец.

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Лілія Ананіч, старшыня Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Палаты прадстаўнікоў Мікалай Васількоў і старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Людміла Ніжэвіч узнагароджаны медалём "За бездакорную службу" III ступені.

Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк удастоены ганаровага звання "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь". Старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Людміле Макарынай-Кібак прысвоена ганаровае званне "Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь", а старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаілу Русаму - ганаровае званне "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі