Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 студзеня 2023, 18:36

Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды журналістам і работнікам культуры

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на прыёме ад імя Прэзідэнта на стары Новы год уручыў узнагароды журналістам і работнікам культуры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы ўсе вялікія малайцы! Але я ведаю, што ваш творчы патэнцыял яшчэ далёка не вычарпаны. Час патрабуе большай дынамікі ад кожнага з нас. І я спадзяюся, што мы, ужо адсвяткаваўшы па новым стылі Новы год, капітальна ўвязаліся ў вырашэнне тых задач, якія мы павінны вырашыць у гэтым годзе. Гэта значыць мы пачалі сур'ёзна працаваць. Вельмі на гэта разлічваю, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - І я жадаю вам пастаянна адкрываць у сабе новыя грані, заваёўваць новыя вышыні прафесіі, старацца быць хаця б на адзін крок наперадзе таго самага бягучага моманту, аб якім мы гаворым".

Прэзідэнт заявіў, што ўручае заслужаныя ўзнагароды з пачуццём вялікай гордасці і шчырай удзячнасці. "Мы не забылі, што ёсць самыя-самыя. І вось частку самых-самых мы сёння з вамі адзначым", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

За плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай журналістыкі і тэлебачання, выдатныя дасягненні ў сферы тэатральнага і музычнага мастацтва медаля Францыска Скарыны ўдастоены начальнік аддзела па асвятленні дзейнасці Прэзідэнта Беларусі Беларускага тэлеграфнага агенцтва Уладзімір Мацвееў, загадчык аддзела навін культуры галоўнай дырэкцыі "Агенцтва тэлевізійных навін" Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Міхаіл Равуцкі, рэдактар аддзела па асвятленні дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Выдавецкага дома "Беларусь сёння" Яўген Канановіч, саліст Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя І.Жыновіча Андрэй Коласаў, а таксама галоўны рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Ганна Маторная і саліст - вядучы майстар сцэны гэтага тэатра Дзмітрый Шабеця.

Васьмі работнікам СМІ аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта за значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, высокі прафесіяналізм, аб'ектыўнае і ўсебаковае асвятленне падзей грамадска-палітычнага і сацыяльна-культурнага жыцця краіны.

Падзякі Прэзідэнта ўдастоены трое супрацоўнікаў галоўнай дырэкцыі "Агенцтва тэлевізійных навін" Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі: загадчыца аддзела рэпарцёраў Настасся Бенедзісюк, намеснік загадчыка аддзела палітычных аглядальнікаў Ілона Красуцкая і загадчыца аддзела выпуску Ірына Якаўлева.

Акрамя таго, Падзякай Прэзідэнта адзначаны заслугі намесніка дырэктара дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" Святланы Кнутавай і дырэктара дырэкцыі ранішняга вяшчання гэтага тэлеканала Таццяны Рудакоўскай, начальніка аддзела падтрымкі і развіцця інтэрнэт-рэсурсаў Беларускага тэлеграфнага агенцтва Наталлі Ярэміч, начальніка аддзела па радыёвяшчанні "Альфа Радыё" выдавецкага дома "Беларусь сёння" Вадзіма Шэпета, загадчыка аддзела дызайну камп'ютарнай графікі дырэкцыі тэлевытворчасці ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Дзмітрыя Галоўчыца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі