ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 23 студзеня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 студзеня 2020, 10:03

Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды дзяржслужачым, артыстам і журналістам

Аляксандр Лукашэнка ўручае ордэн Пашаны старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Леаніду Анфімаву
Аляксандр Лукашэнка ўручае ордэн Пашаны старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Леаніду Анфімаву

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод адбылася 11 студзеня на прыёме ад імя Прэзідэнта Беларусі напярэдадні старога Новага года. Імі адзначаны дзяржслужачыя, артысты і журналісты, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка ўручыў ордэн Пашаны старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Леаніду Анфімаву, кіраўніку Брэсцкага аблвыканкама Анатолю Лісу і мэру Мінска Анатолю Сіваку. Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджана артыстка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Валянціна Гарцуева.

Дыплом аб прысваенні ганаровага звання "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь" уручаны артыстцы Купалаўскага тэатра Юліі Шпілеўскай.

Дзяржузнагароды прысуджаны за шматгадовую плённую працу ў дзяржаўных органах, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю беларускага тэатральнага мастацтва.

Прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі ўдастоены Падзякі Прэзідэнта за высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі. Сярод узнагароджаных намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце БЕЛТА Сяргей Адзярыха.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі