Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 лютага 2020, 13:21

Лукашэнка ўражаны поспехамі ФПБ па стварэнні пярвічных прафсаюзных арганізацый

28 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае ўражальныя поспехі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі па стварэнні пярвічных прафсаюзных арганізацый. Аб гэтым ён заявіў сёння на VIII з'ездзе ФПБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы прывёў даныя, што ўсяго з 2015 года, калі прайшоў папярэдні з'езд, створана больш за 4,2 тыс. прафсаюзных арганізацый, з іх 75 працэнтаў на прыватных прадпрыемствах.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, заслугоўвае ўвагі работа па мадэрнізацыі прафсаюзных структур. "Сёння прафсаюзы - гэта ўжо не разрозненыя арганізацыі, а адзіны рух, з якім лічацца і голас якога чуюць і наймальнікі, і органы ўлады. Важна, што вы не проста назіраеце за тымі працэсамі, якія адбываюцца ў краіне, а непасрэдна ў іх удзельнічаеце. Гэтым і тлумачыцца эфектыўнасць вашай дзейнасці", - сказаў Прэзідэнт.

Яскравым прыкладам паспяховага супрацоўніцтва прафсаюзнага руху і дзяржаўных інстытутаў беларускі лідар назваў актыўнае садзейнічанне арганізацыі ў правядзенні важнейшых палітычных кампаній. "Тут праяўляюцца і грамадзянская пазіцыя, і абсалютна прагматычны падыход. Ваша цікавасць да правядзення і вынікаў прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў відавочная. Таму што мае значэнне, з кім давядзецца працаваць па пытаннях заканатворчасці, па вырашэнні складаных праблем як на месцах, так і ў цэлым у дзяржаве", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў аператыўнасць і актыўны ўдзел ФПБ у рэалізацыі рашэнняў Пятага Усебеларускага народнага сходу і асноўных палажэнняў прынятай на ім праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на пяцігодку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі