Фота з архіва
3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад завяршае работу над формулай справядлівасці ў цэнаўтварэнні. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 3 студзеня на сустрэчы з даверанымі асобамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што не аднойчы звяртаў увагу на тое, што 2025 год, які надышоў, будзе няпростым. Як, зрэшты, і ў многіх іншых краінах рэгіёна, у тым ліку ў галоўных гандлёвых партнёраў Беларусі. Напрыклад, у Расіі, дзе ключавая стаўка Цэнтральнага банка дасягнула ўзроўню 21 працэнт гадавых, што істотна ўскладняе атрыманне пазык на развіццё для прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі.
"Але мы будзем вельмі жорстка праводзіць сваю палітыку ў плане інфляцыі, цэнаўтварэння, іншых пытанняў. Я разумею, што "голай", чыстай эканомікі не бывае. Заўсёды жыццё карэкціруе эканамічныя падыходы, я ў гэтым пераканаўся ўжо. Таму цэны мы будзем назіраць. Формулу справядлівасці ў цэнаўтварэнні мы падрыхтуем. Урад заканчвае гэту работу. Калі ўрад не можа гэта зрабіць, значыць, будзе рабіць іншы ўрад", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Наогул грошы, заробленыя ў Беларусі, павінны працаваць на Беларусь. Таму што гэта грошы нашых людзей, працай заробленыя", - заявіў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, да такой тэмы неабходна вярнуцца яшчэ раз у першай палавіне гэтага года.-0-
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што не аднойчы звяртаў увагу на тое, што 2025 год, які надышоў, будзе няпростым. Як, зрэшты, і ў многіх іншых краінах рэгіёна, у тым ліку ў галоўных гандлёвых партнёраў Беларусі. Напрыклад, у Расіі, дзе ключавая стаўка Цэнтральнага банка дасягнула ўзроўню 21 працэнт гадавых, што істотна ўскладняе атрыманне пазык на развіццё для прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі.
"Але мы будзем вельмі жорстка праводзіць сваю палітыку ў плане інфляцыі, цэнаўтварэння, іншых пытанняў. Я разумею, што "голай", чыстай эканомікі не бывае. Заўсёды жыццё карэкціруе эканамічныя падыходы, я ў гэтым пераканаўся ўжо. Таму цэны мы будзем назіраць. Формулу справядлівасці ў цэнаўтварэнні мы падрыхтуем. Урад заканчвае гэту работу. Калі ўрад не можа гэта зрабіць, значыць, будзе рабіць іншы ўрад", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт падкрэсліў, што асноўныя падыходы да пытанняў цэнаўтварэння ў Беларусі вядомы, аб іх неаднаразова заяўлялася публічна, таму адказныя асобы ва ўрадзе, а таксама іншыя зацікаўленыя, каму даручана займацца гэтым пытаннем, ведаюць, што рабіць. "Гэту праблему трэба вырашаць. Вырашаць у плане справядлівасці і раўнапраўя, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Гэта ж нядобра, калі гандаль або тыя, хто менш укладваецца ў той ці іншы тавар, атрымліваюць вялікія грошы, яшчэ і за мяжу выводзяць". Дарэчы, пытанне вываду фінансавых сродкаў за межы краіны - гэта, паводле слоў Прэзідэнта, яшчэ адна з тэм, якой трэба будзе заняцца ў бліжэйшы час. У першым прыбліжэнні яна ўжо абмяркоўвалася на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, і, як дакладвалі адказныя службовыя асобы, асаблівых праблем няма. Калі і бываюць такія прэцэдэнты, то сумы зусім нязначныя.