Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Машынабудаванне Беларусі
18 Кастрычнік, 18:52 Стужка навiн
Лукашэнка: ганаруся беларускай моладдзю
18 Кастрычнік, 15:49 Прэзідэнт
Усе навіны

Лукашэнка: урад і мясцовая ўлада павінны неадкладна рэагаваць на рост цэн

Прэзідэнт 19.04.2019 | 12:49

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад і мясцовая ўлада павінны неадкладна рэагаваць на рост цэн. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі цэны пачынаюць дзесьці расці, то ўрад, мясцовыя органы ўлады павінны неадкладна рэагаваць. Пры гэтым размова не ідзе аб тым, каб загнуць цэны так, што таваравытворцы або гандаль выйдуць з гэтай сферы, нібыта там усе загінуць, усе будуць стратнымі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Не трэба нават думаць аб тым, што вось мы ўлезем дзесьці, пачнём рэгуляваць цэны і знікнуць з прылаўкаў прадукты, - не той час", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт запатрабаваў абавязкова разабрацца па кожнай канкрэтнай групе тавараў, глыбока ўнікаць у парадак фарміравання цаны на ўсіх этапах і высвятляць, чым выкліканы рост.

Сярэднетэрміновая задача вызначана: неабходна ўтрымліваць інфляцыю ў межах 5 працэнтаў. "Гэта агульная лічба. На ўзроўні асабістага ўспрымання інфляцыя ў кожнага свая. Чалавек мяркуе аб росце цэн не па агульнай спажывецкай карзіне, а па найбольш значных 6-8 пазіцыях тавараў і паслуг свайго штодзённага попыту", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Сярод гэтых значных пазіцый - прадукты харчавання. Прэзідэнт звярнуў увагу, што Беларусь забяспечыла экспарт сельгаспрадукцыі больш як на $5 млрд. "Дык чаму не можам па нармальных цэнах накарміць уласны народ? Адна з прычын - загуляліся ў рынак і дэмакратыю ў эканоміцы", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу ўрада, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і прафсаюзаў, што скаргаў людзей на непамерны рост цэн па найбольш значных пазіцыях тавараў і паслуг быць не павінна. Тым больш што змяненне цэн на іх адчувальнае для малазабяспечаных катэгорый грамадзян і пенсіянераў. "Цэны павінны быць прымальнымі", - падкрэсліў ён.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.