ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 26 верасня 2023
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 мая 2023, 09:13

Лукашэнка ўпэўнены ў прадаўжэнні плённых кантактаў паміж Мінскам і Астаной

Касым-Жамарт Такаеў. Фота з архіва
Касым-Жамарт Такаеў. Фота з архіва

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева з 70-гадовым юбілеем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Поспехі Казахстана ва ўмацаванні дзяржаўнасці, мадэрнізацыі эканомікі і павышэнні аўтарытэту на міжнароднай арэне сталі магчымымі дзякуючы Вашай актыўнай дзейнасці, якая вызначаецца высокім прафесіяналізмам і самаадданым служэннем свайму народу", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што выбраны Прэзідэнтам Казахстана стратэгічны курс на маштабныя эканамічныя пераўтварэнні, рэфармаванне сістэмы сацыяльнай абароны паслужыць далейшаму росту рэальных даходаў кожнага грамадзяніна і працвітанню ўсёй краіны.

"Высока цаню нашы дружалюбныя адносіны і выказваю цвёрдую ўпэўненасць у прадаўжэнні плённых кантактаў паміж Мінскам і Астаной, заснаваных на прынцыпах узаемавыгаднага партнёрства і даверу", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў Касым-Жамарту Такаеву добрага здароўя, шчасця і паспяховай стваральнай працы, накіраванай на дасягненне пастаўленых мэт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі