Сцяг Пятніца, 18 красавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 сакавіка 2025, 21:10

Лукашэнка ўпэўнены ў неабходнасці захоўваць памяць пра вайну: мы не павінны страціць Вялікую Перамогу

14 сакавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія не павінны страціць памяць пра Вялікую Перамогу над фашызмам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 14 сакавіка ў сваім выступленні ў Савеце Федэрацыі ў ходзе афіцыйнага візіту ў Расію, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнасць захавання памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны і гераічным подзвігу продкаў. Ён зрабіў акцэнт, што ў Беларусі ніколі не адмаўляліся ад гэтай гістарычнай спадчыны. "Мы ніколі ад гэтага не адыходзілі. Гэта наша Перамога, гэта наш гонар. Чаму мы павінны гэта гістарычнае выкідваць на памыйніцу? Нашы продкі перамаглі. Гэта добры, дастойны прыклад. Мы гэтым ганарыцца павінны", - заявіў беларускі лідар.

Разам з тым ён адзначыў, што без цвёрдай пазіцыі Расіі па гэтых пытаннях Беларусі было б складана адстаяць гістарычную спадчыну. "Без Расіі мы гэта не ўтрымалі б. А цяпер мы ідзём адзіным строем, мы ўпэўнены, што не павінны страціць гэту нашу Вялікую Перамогу", - сказаў ён.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў Беларусі, як і ў Саюзнай дзяржаве, пастаянна клапоцяцца аб захаванні і добраўпарадкаванні помнікаў і гэта работа будзе абавязкова прадоўжана. Напрыклад, за кошт бюджэтных сродкаў Саюзнай дзяржавы створаны Ржэўскі мемарыял Савецкаму салдату. Цяпер вядуцца работы ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой". У планах на перспектыву - узвядзенне помніка на Буйніцкім полі ў Магілёве.

Асаблівыя словы падзякі Аляксандр Лукашэнка адрасаваў расійскаму боку і асабіста Валянціне Мацвіенка за культурна-адукацыйны праект "Поезд памяці", што рэалізуецца Саветам Федэрацыі і Саветам Рэспублікі, які вельмі запатрабаваны, асабліва сярод моладзі.

"Што датычыцца 80-годдзя (Вялікай Перамогі. - Заўвага БЕЛТА) і нашага агульнага руху ў гэтым напрамку, будзьце ўпэўнены, мы рабілі і робім нямала. Мы ад гэтага не адступім, можаце на нас у гэтым плане разлічваць. Гэта наша агульная Перамога", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі