Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 чэрвеня 2020, 09:56

Лукашэнка ўпэўнены ў магчымасці далейшага пашырэння супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Люблянай

25 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Славеніі Борута Пахара і ўсіх славенцаў з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Станоўчы вопыт развіцця двухбаковых адносін у палітычнай, гандлёвай і гуманітарнай сферах, паслядоўная падтрымка Люблянай дыялогу паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам ствараюць надзейны фундамент для далейшага пашырэння супрацоўніцтва", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што эфектыўнае выкарыстанне існуючых магчымасцей узаемадзеяння будзе садзейнічаць стварэнню новых праектаў у перспектыўных галінах і ўмацаванню пазіцый дзвюх дзяржаў на міжнароднай арэне.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў Прэзідэнту Славеніі добрага здароўя і паспяховай палітычнай дзейнасці, а жыхарам гэтай краіны - міру і салідарнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі