.
ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 сакавіка 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 лютага 2021, 09:26

Лукашэнка ўпэўнены ў дынамічным развіцці плённага дыялогу паміж Мінскам і Токіа

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Імператара Японіі Нарухіта з нацыянальным святам - Днём нараджэння Імператара. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў сваю ўпэўненасць у далейшым дынамічным развіцці плённага, заснаванага на даверы і ўзаемаразуменні дыялогу паміж Мінскам і Токіа.

"У трыццаць пятую гадавіну катастрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі і дзясятую гадавіну Вялікага ўсходне-японскага землетрасення з чуллівасцю ўзгадваю ўзаемную дапамогу і падтрымку пры аднаўленні пацярпелых рэгіёнаў дзвюх краін. Цяжкія выпрабаванні, з якімі сутыкнуліся Беларусь і Японія, зрабілі нашы геаграфічна далёкія дзяржавы больш блізкімі па духу", - гаворыцца ў віншаванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі