Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 верасня 2019, 11:57

Лукашэнка ўпэўнены ў далейшым развіцці дружалюбных адносін з ААЭ

13 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены ў далейшым развіцці дружалюбных адносін з Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі. Аб гэтым ён заявіў сёння на перагаворах з наследным прынцам Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам, які ўпершыню наведвае Беларусь з афіцыйным візітам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нас звязваюць даўнія добрыя адносіны, больш таго - дружалюбныя адносіны. І я шчыра рады сустракаць вас у Беларусі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што паміж дзвюма краінамі, эканоміка гэта ці палітыка, няма ніякіх праблем або спрэчных пытанняў. "Думаю, нашы адносіны будуць развівацца ў такім жа дружалюбным напрамку. Фундаментам любых палітычных адносін з'яўляецца эканоміка, гандаль. Тут нам ёсць над чым працаваць. Упэўнены, што ваш візіт у Беларусь надасць сур'ёзную дынаміку ў гандлёва-эканамічным, інвестыцыйным плане", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Мы знойдзем напрамкі нашага супрацоўніцтва. Тым больш што закрытых тэм і закрытых сфер для адносін паміж Эміратамі і Беларуссю няма", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы асабліва адзначыў, што гэта першы візіт у Беларусь наследнага прынца. "Вы толькі што сказалі, што вам спадабалася ў Беларусі і спадабаліся нашы людзі. У любы час на любы тэрмін прыязджайце да нас адпачыць. Тым больш лета, ды і пачатак восені ў вас (у ААЭ. - Заўвага БЕЛТА) з нашага пункту гледжання час гарачы - пад 40 градусаў, а часам і вышэй. Таму мы гатовы прадаставіць усе паслугі, каб вы маглі гэты час правесці ў Беларусі", - сказаў Прэзідэнт.

"Вы былі ў многіх краінах. У Беларусі першы раз. Але ведайце, што гэта не чужая вам зямля. Тым больш у вас тут свой дом", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Пасля завяршэння сустрэчы з кіраўніком дзяржавы наследны прынц Абу-Дабі пасадзіў дрэва на Алеі ганаровых гасцей ля Палаца Незалежнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі