Сцяг Аўторак, 8 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 мая 2025, 10:33

Лукашэнка ўпэўнены, што супрацоўніцтва з Азербайджанам прадоўжыць актыўна развівацца

Фота з архіва
Фота з архіва
28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева і ўсіх жыхароў гэтай краіны з Днём незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дзякуючы Вашым стваральным намаганням Азербайджан сёння па праву ганарыцца эканомікай, якая дынамічна расце, няўхільным павышэннем ўзроўню жыцця грамадзян, важкімі дасягненнямі на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

"Нашы рэгулярныя кантакты, сістэмнае ўзаемадзеянне ўрадаў, парламентаў і рэгіёнаў служаць гарантыяй далейшага ўмацавання стратэгічнага партнёрства паміж Мінскам і Баку, якое адпавядае інтарэсам дзвюх дзяржаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што беларуска-азербайджанскае супрацоўніцтва прадоўжыць актыўна развівацца на аснове традыцый дружбы і ўзаемаразумення.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў Прэзідэнту Азербайджана і яго сям'і здароўя і дабрабыту, а ўсім азербайджанцам - згоды і працвітання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі