Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 снежня 2025, 18:21

Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь і Алжыр змогуць значна нарасціць тавараабарот

Аляксандр Лукашэнка і Ібрагім Бугалі
Аляксандр Лукашэнка і Ібрагім Бугалі
2 снежня, Алжыр /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь і Алжыр змогуць значна нарасціць тавараабарот. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы са спікерам Нацыянальнай народнай асамблеі Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Ібрагімам Бугалі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Апошнія гады дынаміка нашых адносін значна ўзмоцнена, і ў гэтым напрамку нам трэба рухацца. Але той тавараабарот, які мы маем на сённяшні дзень, зусім не адлюстроўвае патэнцыялу нашых краін. Мы правялі тут форум дзелавых колаў Беларусі і Алжыра, устанавілі адносіны непасрэдна паміж кампаніямі. Думаю, нам удасца значна павялічыць тавараабарот. Мы адказныя людзі і будзем няўхільна выконваць нашы дамоўленасці. Тармажэння з нашага боку не будзе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь - машынабудаўнічая краіна з развітой сельскай гаспадаркай. "Многія напрамкі нам удалося развіць. Мы гатовы з вамі гэтым дзяліцца", - запэўніў беларускі лідар.

Па выніках 2024 года тавараабарот склаў крыху больш за $49 млн, з якіх практычна ўвесь аб'ём - гэта беларускі экспарт.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі