Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 красавіка 2022, 10:20

Лукашэнка ўпершыню ўручыць прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ўручыць вучоным прэміі Саюзнай дзяржавы 2021 года ў галіне навукі і тэхнікі. Цырымонія адбудзецца ў Палацы Незалежнасці ў Мінску напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.

Уручэнне прэміі, зацверджанай Вышэйшым Дзяржсаветам Саюзнай дзяржавы, адбудзецца ўпершыню. Яе ўдастоены вучоныя за стварэнне інавацыйнай прадукцыі ў галіне касмічных тэхналогій і тэхнікі.

У прыватнасці, за распрацоўку, стварэнне і выкарыстанне Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі і расійска-беларускай арбітальнай групоўкі Беларускага касмічнага апарата "БКА" і спадарожніка "Канопус-В" у інтарэсах Саюзнай дзяржавы. У ліку лаўрэатаў беларускія вучоныя Пётр Віцязь, Сяргей Залатой, Дзмітрый Сікорскі, а таксама расійскія - Леанід Макрыдзенка, Рашыт Саліхаў і Сяргей Церахаў.

Прэмія таксама ўручаецца за распрацоўку і стварэнне высокаэфектыўных сістэм электрамагнітнай аховы, новага пакалення датчыкаў патокаў касмічнага выпраменьвання для касмічных прыбораў з палепшанымі эксплуатацыйнымі характарыстыкамі. Тут у ліку лаўрэатаў беларускія вучоныя Сяргей Грабчыкаў, Мікалай Мухураў і Аляксей Труханаў, а таксама расійскія - Наталля Барадкова, Алег Караблёў, Уладзімір Катцоў.

Прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі прысуджаецца беларускім і расійскім вучоным і спецыялістам за выдатныя вынікі сумесных навуковых даследаванняў, адкрыцці і навуковыя дасягненні, якія істотна ўзбагацілі сусветную навуку і ўнеслі значны ўклад у развіццё прыродазнаўчых, тэхнічных і гуманітарных навук, а таксама за сумесную распрацоўку ўзораў новай тэхнікі і прагрэсіўных тэхналогій, якія забяспечваюць інавацыйнае развіццё эканомікі, сацыяльнай сферы і ўмацаванне абараназдольнасці Саюзнай дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі