Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 сакавіка 2022, 09:00

Лукашэнка: унутраныя войскі МУС умеюць эфектыўна вырашаць самыя складаныя службова-баявыя задачы

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ваеннаслужачых і ветэранаў унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў з днём утварэння такіх войскаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што сёння ўнутраныя войскі - гэта высокапрафесійная ваенная арганізацыя, якая, захоўваючы традыцыі і вопыт ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, Афганістана, здольна ў поўнай меры забяспечыць правапарадак у краіне, мірную працу і спакой грамадзян.

"З'яўляючыся неад'емным элементам сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, нават ва ўмовах аператыўнай абстаноўкі, якая пастаянна змяняецца, вы заўсёды даказвалі, што ўмееце эфектыўна вырашаць самыя складаныя службова-баявыя задачы. Пры гэтым нязменна праяўляеце ўзоры сапраўднай мужнасці, стойкасці, вернасці прысязе. Перакананы, так будзе і ў далейшым", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падзякаваў ваеннаслужачым і ветэранам унутраных войскаў МУС за адданасць краіне і народу і пажадаў ім моцнага здароўя, шчасця, дабра, дабрабыту і новых поспехаў у высакароднай справе служэння роднай Беларусі.-0-

Паважаныя таварышы!

Віншую вас з днём утварэння ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Сёння ўнутраныя войскі - гэта высокапрафесійная ваенная арганізацыя, якая, захоўваючы традыцыі і вопыт ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, Афганістана, здольна ў поўнай меры забяспечыць правапарадак у краіне, мірную працу і спакой грамадзян.

З'яўляючыся неад'емным элементам сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, нават ва ўмовах аператыўнай абстаноўкі, якая пастаянна змяняецца, вы заўсёды даказвалі, што ўмееце эфектыўна вырашаць самыя складаныя службова-баявыя задачы. Пры гэтым нязменна праяўляеце ўзоры сапраўднай мужнасці, стойкасці, вернасці прысязе. Перакананы, так будзе і ў далейшым.

Дзякую за адданасць краіне і народу!

Жадаю моцнага здароўя вам, вашым родным і блізкім, шчасця, дабра, дабрабыту і новых поспехаў у высакароднай справе служэння роднай Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка.

18 сакавіка 2022 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі