Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 снежня 2020, 19:02

Лукашэнка ўнёс змяненні ва ўказ аб аплаце працы бюджэтнікаў

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 снежня падпісаў указ нумар 482, якім уносяцца змяненні ў нормы ўказа нумар 27 ад 18 студзеня 2019 года "Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

З 1 ліпеня 2021 года павялічваецца памер сродкаў, якія накіроўваюцца на прэміраванне, з 5 працэнтаў да 20 працэнтаў ад сумы акладаў работнікаў. Памер аднаразовай выплаты на аздараўленне вырасце з 0,5 да 1 акладу ў год з 1 студзеня 2022 года.

"Указ накіраваны на аднаўленне стымуюючай функцыі прэміяльных выплат, а таксама на ўзмацненне сацыяльнай абароненасці работнікаў, якія ідуць у працоўны водпуск, за кошт павышэння памеру такой сацыяльнай гарантыі, як аднаразовая выплата на аздараўленне", - адзначылі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі