Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 кастрычніка 2025, 13:17

Лукашэнка ўнёс у парламент законапраект па пытаннях нарматворчай дзейнасці

Фота з архіва
Фота з архіва
21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўнёс у парламент законапраект "Аб змяненні законаў па пытаннях нарматворчай дзейнасці". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Даручэнне аб падрыхтоўцы гэтага законапраекта кіраўнік дзяржавы даў па выніках праведзенай раней маштабнай рэвізіі заканадаўства. Работа над дакументам вялася практычна год.

Ключавыя навацыі законапраекта накіраваны на забеспячэнне кампактнасці і якасці заканадаўства.

Непасрэдная распрацоўка ажыццяўлялася Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававой інфармацыі пры ўдзеле Адміністрацыі Прэзідэнта, Савета Міністраў, дзвюх палат парламента, Вярхоўнага Суда, генеральнай пракуратуры, іншых дзяржаўных органаў. Выкарыстаны прапановы, якія паступілі ад 66 ведамстваў, замежны вопыт і навуковыя напрацоўкі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі