ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 22 верасня 2023
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 лютага 2021, 16:23

Лукашэнка ўнёс прапановы па ўдасканаленні пенсійнай сістэмы

Фота з архіва
Фота з архіва

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўнёс прапановы па ўдасканаленні пенсійнай сістэмы. Адпаведныя заявы ён зрабіў сёння, выступаючы з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзяржава абавязана прыкласці максімум намаганняў, каб жыццё чалавека ва ўзросце было паўнацэнным і актыўным, і яна выконвае свае абавязацельствы па пенсійным забеспячэнні, адаптуючыся да новых рэалій. З 2018 года сярэдні рост пенсій апярэджвае інфляцыю, гэта значыць, іх памер перакрывае дынаміку цэн.

Разам з тым Прэзідэнт прызнаў, што ўзровень пенсій не такі высокі, як хацелася б. У сувязі з гэтым ён прапанаваў далейшае ўдасканаленне пенсійнай сістэмы, у тым ліку паэтапна ўкараняць накапляльную пенсійную сістэму.

"Бачыцца правільным захаваць статус дзяржавы як апоры гарантаванай пенсійнай падтрымкі, паэтапна ўкараняць элементы накапляльнай пенсійнай сістэмы, якая дае магчымасць кожнаму працуючаму гарантавана павялічыць будучую пенсію. Дзяржава створыць для гэтага патрэбную інфраструктуру", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт прапанаваў падрыхтаваць праграму "3+3": работнік зможа пералічваць на свой асабісты пенсійны рахунак да 3 працэнтаў ад зарплаты, столькі ж дабавіць і работадавец.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі