Сцяг Серада, 4 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 снежня 2024, 09:59

Лукашэнка ўнёс папраўкі ва ўказ аб рэагаванні службовых асоб на крытыку ў дзяржСМІ

Фота з архіва
Фота з архіва
4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 снежня падпісаў указ нумар 452, якім актуалізуецца з улікам сучасных тэндэнцый развіцця інфармацыйнай сферы ўказ нумар 630 "Аб рэагаванні службовых асоб на крытычныя выступленні ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент прыняты ў мэтах аб'ектыўнага адлюстравання ў СМІ і на інтэрнэт-рэсурсах грамадска значнай інфармацыі, а таксама выяўлення і аператыўнага вырашэння змешчаных у ёй праблем. Ён арыентаваны на развіццё сучасных каналаў зваротнай сувязі з насельніцтвам і больш шырокае выкарыстанне патэнцыялу дзяржаўных СМІ пры падрыхтоўцы матэрыялаў крытычнай аналітыкі.

Прадугледжаныя ва ўказе нормы дадуць магчымасць узмацніць узаемадзеянне дзяржорганаў, СМІ і экспертнай супольнасці па інфармаванні насельніцтва, у тым ліку аб праблемных пытаннях і шляхах іх вырашэння.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі