Фота Pixabay
12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Украіне ў Еўрасаюзе рабіць няма чаго, яе шчасце ў нашай прасторы. Такое меркаванне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў 12 красавіка ў час размовы з журналістамі на рэспубліканскім суботніку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў перагаворах па ўступленні Украіны ў ЕС задзейнічана вялікая колькасць чыноўнікаў. На гэту работу выдзяляюцца немалыя сродкі - мільёны долараў, таму многія зацікаўлены ўвайсці ў склад гэтай "творчай групы".
"Гэта мільёны долараў. І вось яны займаюцца тым, чаго, магчыма, ніколі не будзе. Украіна наўрад ці некалі будзе ў Еўрапейскім саюзе. І вось яны пілуюць, пілуюць гэтыя гранты, якія падзялілі", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што Еўрапейскі саюз - гэта адзіная палітычная і эканамічная платформа. "Чаму Славакія, Венгрыя абурыліся? Таму што яны зразумелі, што страчваюць сваю ідэнтычнасць. Яны страчваюць аблічча, а потым страчваюць эканоміку. Яны не могуць вырабляць больш, - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. - І куды Украіна лезе? Гэта скарацечнае захапленне нявопытнага чалавека. Добры чалавек Валодзя Зяленскі, але нявопытны. Ён гэта павінен прызнаць. І калі ты нечага не разумееш, дык ты слухай старэйшых, слухай іншых людзей, рабі адпаведныя высновы".
Кіраўнік дзяржавы спытаў, калі Украіна ўступіць у Еўрапейскі саюз, то куды яна будзе прадаваць сваю прадукцыю? Яе дастаткова і ў іншых краінах ЕС. Гэта пытанне ляжыць на паверхні.
"Глядзіце. Усе дапамагалі, штурхалі Украіну ў вайну супраць Расіі. А калі Украіна проста хацела правезці праз Еўрапейскі саюз сваё збожжа, загрузіць у Польшчы збожжавозы і паставіць беднай Афрыцы, дзе гэтага не хапала, - "не, мы вас туды не пусцім", - нагадаў Аляксандр Лукашэнка. - Таму перш чым туды лезці, трэба падумаць: табе гэта патрэбна? Гэта будзе садзейнічаць развіццю тваёй эканомікі і жыццю тваіх людзей? Яны аб гэтым не думаюць. "Вось Расія сякая-такая, яна ў аснове ЕАЭС, значыць, мы ў іншы бок! Не важна куды. У гнаявую яму, у жыжу ці куды - не важна. Галоўнае, каб адтуль". Але гэта не палітыка. Палітыку трэба будаваць, зыходзячы з патрабаванняў уласнага народа".
"Таму Украіне ў Еўрасаюзе рабіць няма чаго. Рынкі даўно-даўно падзялілі. І іх шчасце - у нашай прасторы", - заявіў беларускі лідар.
Прэзідэнт адзначыў, што ў свой час Украіна разам з Беларуссю, Расіяй і Казахстанам пачала распрацоўваць канцэпцыю еўразійскага супрацоўніцтва. Аднак потым, паводле слоў Лукашэнкі, яе кіраўніцтву "падсунулі нацыяналістычную ідэалогію", што ў выніку і прывяло да вайны.
"Вайну спынім. Загінула шмат людзей, тысячы. Гэта дрэнна, гэта цяжка. Але мы не такую вайну перажылі. Але калі ты яшчэ ў гэты момант абваліш эканоміку - усё, Украіны не будзе. Таму перш чым туды бегчы, падумай: ты там патрэбны ці не. А калі патрэбны, які ты там будзеш патрэбны? Гэта будзе краіна без прамысловасці, без сельскай гаспадаркі, без таго, чым Украіна заўсёды ганарылася", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

"Я маладым чалавекам пару разоў бываў на Украіне, праязджаў па трасе Ленінград - Адэса за рулём на аўтамабілі. Я здзіўляўся той прыгажосці і тым людзям украінскай зямлі. А потым на Захадзе служыў і бачыў. Гэта жамчужына ў Савецкім Саюзе была. Усё разбамбілі, знішчылі. І народ жа працавіты. Які Еўрасаюз? Гэта вялізная краіна, па памерах падобная да Францыі. Багацейшая. Таму трэба было развівацца на ўласнай аснове, - лічыць Аляксандр Лукашэнка. - Няўжо гэта развіццё, калі табе пальцам указваюць, што ты павінен развіваць, а што не? Усё ж будзеш узгадняць".-0-