Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 ліпеня 2020, 11:45

Лукашэнка - удзельнікам урачыстасці на плошчы Перамогі: беражыце краіну, гэта - галоўнае

3 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля заканчэння патрыятычнага шэсця "Беларусь памятае!" з цеплынёй паразмаўляў з ветэранамі, прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса, жыхарамі Мінска, якія прыйшлі на ўрачыстасць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

fff2

"Пакуль вы жывыя, вайны не будзе дакладна", - сказаў кіраўнік дзяржавы ветэранам. Словы ўдзячнасці ён адрасаваў не толькі тым, хто прынёс Перамогу на палях бітваў, але і тым, хто аднаўляў краіну і гарады ў цяжкія пасляваенныя гады.

fff1

"Усё будзе добра, мы нікому нічога свайго не аддадзім, але і чужое нам не патрэбна", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандра Лукашэнку віталі шматлікія жыхары сталіцы, якія прыйшлі на ўрачыстасць. Кіраўнік дзяржавы таксама прывітаў іх, павіншаваў са святам, пажадаў шчасця, удачы і здароўя.

"Беражыце краіну, гэта - галоўнае", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі