ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 2 кастрычніка 2022
Мінск +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 снежня 2021, 16:09

Лукашэнка: у збеглых пачалася бойка за грошы Захаду

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У збеглай беларускай апазіцыі пачалася бойка за грошы Захаду. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння" Дзмітрыю Кісялёву, паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, калі раней Захад разлічваў на дапамогу беларускай апазіцыі ў звяржэнні дзеючай улады і фінансаваў яе, то цяпер забяспечвае збеглых, толькі каб не страціць свой твар. "Гэта спачатку так было, калі яны збеглі туды. Яны думалі: цяпер створым урад, Лукашэнку знімем, іх пасадзім. Гэта ўжо было ў момант пасля выбараў. Яны спадзяваліся. Цяпер яны не спадзяюцца. Цяпер ім трэба захаваць твар. Таму яны іх трымаюць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што цяпер за мяжой ёсць тры цэнтры апазіцыі. "А паміж імі яшчэ структуркі. Жыць хочацца, есці хочацца. А проста так на Захадзе ніхто не дасць: грошы заканчваюцца. І ў іх пачалася бойка адзін з адным. А Захад гаворыць: вось, Канстытуцыя яшчэ, пацерпім. Калі не перавернеце Беларусь, мы вас фінансаваць не будзем. І паміж імі цяпер ідзе бойка за фінансаванне для таго, каб выжыць", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі