Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2022, 18:54

Лукашэнка: у выпадку прыняцця абноўленай Канстытуцыі адным з першых будзе законапраект аб грамадзянскай супольнасці

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адным з першых законапраектаў у выпадку прыняцця на рэферэндуме абноўленай Канстытуцыі будзе законапраект аб грамадзянскай супольнасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, адказваючы на пытанні запрошаных на Пасланне да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З пытаннем да Прэзідэнта звярнуўся аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін. "Пры абмеркаванні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю грамадзяне вельмі актыўна падключыліся да тэмы дзяржавы і тых пытанняў, якія іх хвалююць. Яны гатовы падзяліць з ёй адказнасць за будучыню нашага народа. Як вы бачыце месца грамадзянскай супольнасці ва Усебеларускім народным сходзе і яе асаблівую ролю ў забеспячэнні народнага прадстаўніцтва ў рамках УНС?"

"Вы прачыталі, якое месца ў Канстытуцыі і якую ролю будзе мець грамадзянская супольнасць, як будзе ўплываць на фарміраванне УНС, - сказаў Прэзідэнт. - Гэта будуць дэлегаты ад грамадзянскай супольнасці. Потым вызначымся, колькі іх будзе. Але пакуль мы не прымем закон аб нашай грамадзянскай супольнасці, пра гэта і гаварыць не давядзецца. Калі народ падтрымае на рэферэндуме змяненні, адзін з першых законапраектаў, які будзе распрацаваны і прыняты, - закон аб грамадзянскай супольнасці. Што такое грамадзянская супольнасць? З чаго яна складаецца? Яна будзе складацца з тых людзей, якія сябе праявілі, якія з'яўляюцца сапраўднымі стаўпамі гэтага грамадства".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у ліку гэтых людзей - прадстаўнікі маладзёжных і ветэранскіх арганізацый, прафсаюзаў, Саюза жанчын. Таксама ён падкрэсліў, што наперадзе абмеркаванне з дэпутатамі і спецыялістамі, па якіх крытэрыях ад грамадзянскай супольнасці будуць фарміраваць дэлегатаў УНС - па колькасці, тэрытарыяльным прынцыпе. "Гэта пытанне адкрытае. Партыі ў нас ёсць. Абмяркуем, пагаворым. Разам, як праект Канстытуцыі абмяркоўвалі, і прымем рашэнне", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі