Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 лістапада 2022, 13:44

Лукашэнка ў віншаванні Такаеву: Беларусь і ў далейшым застанецца блізкім сябрам і надзейным партнёрам Казахстана

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і ў далейшым застанецца блізкім сябрам і надзейным партнёрам Казахстана. Аб гэтым гаворыцца ў віншавальным пасланні ад Прэзідэнта Беларусі ў адрас Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева з нагоды яго перамогі на праведзеных прэзідэнцкіх выбарах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Раней, 21 лістапада, лідары краін правялі тэлефонную размову, у час якой Прэзідэнт Беларусі асабіста павіншаваў калегу з перамогай на выбарах.

У афіцыйнай віншавальнай тэлеграме з гэтай нагоды падкрэсліваецца, што перавыбранне Касым-Жамарта Такаева стала наглядным пацвярджэннем усенароднай падтрымкі стратэгічнага курсу на правядзенне эфектыўных рэформ, накіраваных на мадэрнізацыю краіны, умацаванне яе міжнароднага аўтарытэту. "Высока цаню існуючыя паміж намі даверныя адносіны, якія даюць магчымасць адкрыта абмяркоўваць любыя, нават самыя складаныя пытанні. Хачу запэўніць Вас у тым, што Беларусь і ў далейшым застанецца блізкім сябрам і надзейным партнёрам Казахстана, настроеным на цвёрдую падтрымку ў цяперашняй няпростай сітуацыі", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць прыняць Прэзідэнта Казахстана ў Беларусі з афіцыйным візітам, які дасць магчымасць аб'ектыўна ацаніць стан двухбаковага ўзаемадзеяння, а таксама паскорыць рэалізацыю раней дасягнутых дамоўленасцей.

Прэзідэнт пажадаў свайму калегу моцнага здароўя і новых поспехаў у ажыццяўленні маштабных пераўтварэнняў у інтарэсах народа Казахстана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі