
Папа Рымскі Францыск
13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Папу Рымскага Францыска з гадавінай урачыстага пачатку Пантыфікату. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"У нашай краіне цэняць і паважаюць Ваша мудрае стаўленне да пытанняў падтрымкі добрасуседства і ўзаемаразумення паміж народамі, накіраванасць духоўных намаганняў на прапаведаванне ідэалаў міласэрнасці і любові да бліжняга", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў паспяховае развіццё супрацоўніцтва паміж Мінскам і Ватыканам, якое з адкрыццём у гэтым годзе пасольства Беларусі пры Святым Прастоле дасягне якасна новага ўзроўню.
"Упэўнены, што Ваша пастарская дзейнасць і ў далейшым будзе садзейнічаць умацаванню міру і згоды, захаванню хрысціянскіх каштоўнасцей. У Беларусі адчуваюць Ваш асабісты клопат аб дабрабыце вернікаў і адзінстве нашага грамадства", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Папу Рымскаму Францыску здароўя, даўгалецця і Божай ласкі на карысць яго высокай місіі.-0-