Аляксандр Лукашэнка
12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У свеце цяпер вельмі неспакойна, але трэба зрабіць усё, каб на душы ў беларусаў было светла і ўтульна. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на прыёме ад імя Прэзідэнта Беларусі на стары Новы год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Беларусь пераступіла порог новага года. Мы сустрэлі яго са светлымі і добрымі надзеямі, якія непарыўна звязаны з перажытымі падзеямі года мінулага, - сказаў Прэзідэнт. - Стары Новы год дае нам цудоўны шанц падвесці вынікі і ўзяць у новы год усё лепшае, што ўдалося зрабіць, і тое, чым усе мы разам ганарыліся, ганарымся і захапляемся. Перш за ўсё бясцэнныя таленты, добрасумленную працу прафесіяналаў, якія прысутнічаюць сёння ў гэтай зале, - журналістаў, дзеячаў мастацтва, настаўнікаў, сацыяльных работнікаў".
Сярод запрошаных таксама тыя, чыя дзейнасць звязана з прыняццем дзяржаўных рашэнняў, удасканаленнем сістэмы аховы здароўя насельніцтва, аховай міру і стабільнасці ў грамадстве, забеспячэннем непарушнасці граніц і бяспекі краіны, дадаў Аляксандр Лукашэнка.
"Сёння, паважаныя сябры, у свеце вельмі неспакойна, але мы павінны зрабіць усё, каб на душы ў беларусаў было светла і ўтульна, - падкрэсліў беларускі лідар. - Хачу вас папярэдзіць: свет напярэдадні грандыёзных падзей. Мы сёння ў такой складанай сітуацыі, што гэта падобна на тое, што мы ідзём па тонкім лёдзе. Неасцярожны крок - і мы можам патануць, абярнуць дзяржаву. Таму гэты год будзе вельмі складаным. Па ўсіх падзеях - вельмі шумным павінен быць. Але мы павінны зрабіць усё, каб ён быў ціхім і спакойным. Факты сведчаць аб тым, што ў свеце неспакойна. Ці тое яшчэ будзе".
Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што з ліку ўладных людзей асабліва амерыканцы не хочуць шматпалярнасці. "Яны хочуць руліць ва ўсім свеце, як гэта было пасля распаду Савецкага Саюза. Украіна, Блізкі Усход, сёння ўжо граніца Індыйскага і Атлантычнага акіяна, хусіты... Ідуць паказальныя бамбардзіроўкі толькі дзеля таго, што маючыя адбыцца выбары ў Амерыцы і трэба паказаць свой "гераізм", "які я круты". Баюся, што гэта дуга прадоўжыцца цераз Індыйскі акіян да Тайваня. Можа ўспыхнуць уся планета. Гэтага дапусціць нельга", - заявіў Прэзідэнт.

"Наша задача адна - мір і спакой у нашай дзяржаве", - падкрэсліў беларускі лідар. Звяртаючыся да прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі, кіраўнік дзяржавы сказаў: "Будзе эканоміка - будзе мір, будзе і спакой. Ад вас, ад урада, ды і ад усіх нас гэта шмат у чым залежыць. Тое, што мы павінны зрабіць, і тое, што мы зрабілі, - за ўсім гэтым стаіць асабісты ўклад кожнага з прысутных".-0-