Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 мая 2024, 19:02

Лукашэнка ў сувязі з гібеллю Прэзідэнта Ірана заявіў аб агіднай палітыцы ЗША

Фота IRNA
Фота IRNA
24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гібеллю Прэзідэнта Ірана Эбрахіма Раісі заявіў аб агіднай палітыцы ЗША. Аб гэтым ён сказаў, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы назваў загінулага Эбрахіма Раісі добрым сябрам як Беларусі, так і Расіі. "Гэта нармальны, добры чалавек, які з намі вёў адкрыты, сумленны дыялог і быў занепакоены развіццём уласнай дзяржавы і абаронай інтарэсаў уласнага народа. Як там што было і іншае... Шмат пра гэта цяпер гаворыцца. Я думаю, Іран - такая краіна, якая разбярэцца, што там здарылася", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Як чалавек, а не Прэзідэнт, Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў аб агіднай палітыцы ЗША, якая да гэтага прывяла. "Я маю на ўвазе перш за ўсё санкцыі. Гэтыя нягоднікі не мелі права ўводзіць санкцыі супраць суднаў (самалётаў, верталётаў), на якіх перавозяць людзей. Яны ж увялі санкцыі супраць суднаў Расіі, супраць нас. Супраць майго, дапусцім, самалёта. Уладзіміра Уладзіміравіча не дастануць, таму што ў яго расійскі борт (самалёт расійскай вытворчасці. - Заўвага БЕЛТА). А тут яны ўвялі гэтыя санкцыі. Гэта што, нармальна? Гэта ж людзі перамяшчаюцца. Вы ж прадалі гэта судна. Не важна, 40 ці 50 гадоў існуе гэты верталёт. Можа, за 50 гадоў ён усяго тры разы лятаў і быў бы нармальным, калі б яго абслугоўвалі як належыць. Але яны ж забаранілі і абслугоўваць сваім кампаніям. Таму ў гэтым іх віна ў тым ліку. Яны забаранялі абслугоўваць гэты верталёт. Гэта дакладна", - сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што вінаватым у прыняцці такіх рашэнняў варта чакаць справядлівай кары: "Ён (Гасподзь. - Заўвага БЕЛТА) ім прышле ў адказ. Так сябе не паводзяць у свеце. Гэта лішні раз пацвярджае тое, што робіць сёння Расія і іншыя, якія яе падтрымліваюць, з разбурэннем аднапалярнага свету".

Прэзідэнт упэўнены, што шматпалярны свет сапраўды будзе. "І гэтыя безразважныя (у ЗША. - Заўвага БЕЛТА) набліжаюць гэты шматпалярны свет гэтымі сваімі дзеяннямі. Каму гэта падабаецца? Не падабалася - укралі грошы, у гэтым выпадку ў Расіі і не толькі, схапілі, судна нейкае арыштавалі, танкер забралі, тавар забралі... Усё дазволена - моцныя... Я не містык, але настане час - за гэта яны адкажуць спаўна. Яны там за акіянам не схаваюцца", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заўважыў, што іншыя асобы, якія суправаджалі іранскага Прэзідэнта, ляцелі на двух верталётах расійскай вытворчасці ў тых жа метэаўмовах, у тым жа паветраным калідоры і праляцелі без усялякіх праблем.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі