Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 жніўня 2021, 13:56

Лукашэнка: у спорце павінен быць свой сацыяльны ліфт

13 жніўня, Рагачоўскі раён /Кар. БЕЛТА/. У спорце павінен быць свой сацыяльны ліфт. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, наведваючы фізкультурна-аздараўленчы комплекс у аграгарадку Ціхінічы Рагачоўскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
 
"Трэба зрабіць "ліфты" ў спорце, як сацыяльныя", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
 
На яго думку, у любой вёсцы кожны юны спартсмен павінен мець магчымасць, калі ён хоча і паказвае добры вынік, прабіцца наверх. "Трэба даць ім магчымасць хутка падымацца, каб ён трэніраваўся і разумеў, што яго нідзе не закупораць, не застапараць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
 
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што на мясцовым узроўні многае залежыць і ад саміх трэнераў: яны павінны рухаць наперад сваіх вучняў і змагацца за іх будучыню.
 
Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з работай фізкультурна-аздараўленчага комплексу, паразмаўляў з трэнерамі і юнымі спартсменамі, абмеркаваўшы з імі іх планы і перспектывы, а таксама выступленне беларускіх атлетаў на Алімпіядзе ў Токіа.  
 
Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Ціхінічы" ўвялі ў эксплуатацыю ў канцы 2010 года. Тут ёсць трэнажорная зала, стандартны і дзіцячы басейны, спартыўная гульнявая зала, зала настольнага тэніса, аднаўленчы цэнтр. Таксама на тэрыторыі комплексу размешчаны футбольнае і міні-футбольнае палі са штучным пакрыццём.
 
На базе ФАК з 2011 года працуе філіял спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву нумар 1 Рагачоўскага раёна.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі