Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 снежня 2022, 12:17

Лукашэнка: у сапраўднага спартсмена сцяг і гімн краіны ў сэрцы, і іх адтуль не вырвеш забаронамі

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сапраўдных спартсменаў дзяржаўныя сімвалы роднай краіны - сцяг і гімн - у сэрцы, і іх адтуль не вырвеш нават забаронамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, заслухоўваючы даклад аб асобных пытаннях развіцця спорту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што для развіцця спорту і дасягнення высокіх вынікаў у Беларусі створаны ўсе неабходныя ўмовы і нейкія санкцыі з боку міжнародных і іншых структур у адносінах да беларускіх спартсменаў тут не перашкода. "Санкцыі вызначаюць (развіццё спорту. - Заўвага БЕЛТА) толькі ў лепшы бок. Націск на спартсмена - ён паказвае лепшы вынік, калі ў яго ёсць характар", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. Яму было даложана, што беларускія спартсмены прадаўжаюць удзельнічаць у розных сусветных спаборніцтвах па шасці відах спорту, але без нацыянальнай сімволікі. Гэта такія віды спорту, як тэніс, футбол, шашкі, шахматы, самба, а апошнім часам да іх дадаўся яшчэ бокс.

"Тое, што без сімволікі (без сцяга, без гімна і іншага), - гэта дрэнна. Але гэта не катастрофа. У сапраўднага спартсмена (не тых, якія ў вас беглі, і няхай бягуць туды, яны як тут беглі, так і там бягуць) з сэрца сцяг і гімн не вырвеш. Яно ў сэрцы павінна быць, калі гэта сапраўдны спартсмен. Калі ён скача, бегае і гуляе, ён павінен разумець, што ён гуляе перш за ўсё для людзей. Не толькі для сябе - для людзей, для сваёй сям'і, прыкладам для дзяцей, а потым ужо зарплата і іншыя пернікі", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Вы абсалютна правільна і справядліва гаворыце, таму што мы аналізуем і глядзім у тым ліку за тымі ж бегунамі, якія збеглі (за мяжу з Беларусі. - Заўвага БЕЛТА)", - заўважыў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, дадаўшы, што вынікі ў тых спартсменаў не бачныя.

"Яны там ніколі не пакажуць вынік, яны там людзі другога сорту", - сказаў Прэзідэнт.

"І трэнеры, якія туды паехалі... Ужо сігналы ідуць ад некаторых аб тым, каб назад паспрабаваць вярнуцца", - дапоўніў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі