10 снежня, Барысаў /Кар. БЕЛТА/. У расійскім ракетным комплексе "Арэшнік" уся пускавая ўстаноўка беларуская. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні работнікаў прадпрыемства ТАА "ПАЖСНАБ" у Барысаве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У "Арэшніку" ўся пускавая ўстаноўка беларуская. Акрамя ракеты. Лакалізацыя найвышэйшая. Я яму (Прэзідэнту Расіі. - Заўвага БЕЛТА) сказаў: "Мы не ставім пытанне аб ракеце. Калі трэба, будзем разам рабіць, у нас кампетэнцый дастаткова ў гэтым плане, будзем дапамагаць, як па атамнай станцыі. А пускавую ўстаноўку мы вырабім - МЗКЦ робіць. І больш сур'ёзныя рэчы робіць. Таму вось давайце разам рухацца", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Рашэнне прынялі. Гэта наша абарона. Я павінен абараняць сваіх людзей, якія мяне выбралі Прэзідэнтам. Гэта мой галоўны абавязак. А бяспека - гэта святая справа Прэзідэнта, - падкрэсліў беларускі лідар. - Моцная зброя ("Арэшнік". - Заўвага БЕЛТА). Нам трэба абараняцца. Мы яе ніколі не стварылі б (самастойна. - Заўвага БЕЛТА) з нуля і да ракеты. Гэта вялізныя грошы, гэта тэхналогіі. Гэта многія-многія пакаленні. Таму было пастаўлена такое пытанне, і дзякуй Уладзіміру Уладзіміравічу (Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну. - Заўвага БЕЛТА), - ён на гэта адрэагаваў, сказаў "так".
"Устаноўку, вядома, мы зробім для сябе самі - пускавую. Ну а ракету бясплатна расіяне нам паставяць. Другая палова будучага года. Чакаем. Будзем глядзець, што ў нас з гэтага атрымаецца", - дадаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў, што гэта вельмі моцная зброя з каласальнай магутнасцю, што паказала яе прымяненне па заводзе "Поўдзеньмаш" ва Украіне: "Гэта там, дзе выраблялася ў Савецкім Саюзе ў тым ліку ракетная зброя. А потым ядзернымі боегалоўкамі аснашчалася. Вялізны завод. Глыбінёй 4-5 паверхаў пад зямлёй. Яго няма. Адзін удар "Арэшніка", і гэтага завода практычна няма. На ўсю глыбіню".
Прэзідэнт канстатаваў, што такое рашэнне - размясціць "Арэшнік" у Беларусі, - узбударажыла ўвесь свет, але на тое ёсць свае прычыны. "А чаго бударажыцца? Я яму (Прэзідэнту Расіі. - Заўвага БЕЛТА) кажу: "А чаго мы перажываем? Амерыканцы заўтра з немцамі, яны аб гэтым заявілі, будуць на ўзбраенне ў Еўропе ставіць такую зброю - сярэдняй далёкасці. Гэта не "Арэшнік", але сярэдняй далёкасці. Мы ў адказ гэта робім".
Аляксандр Лукашэнка разлічвае на стрымальны эфект ад размяшчэння "Арэшніка", як гэта адбываецца з тактычнай ядзернай зброяй, якая таксама ўвезена ў Беларусь. Але калі прымяненне ядзернай зброі спалучана з вялізнай адказнасцю, то гэтыя сучасныя ракетныя комплексы з'яўляюцца хоць і магутным, але звычайным узбраеннем.
"Калі ў нас будзе звычайная такая магутная зброя, перш чым да нас сунуцца з танкамі, якія палякі закупляюць там ад Карэі да Амерыкі і нейкімі іншымі БМП, ракетамі, яны моцна падумаюць. Таму што адказ будзе сур'ёзны. І сапраўды супраць гэтай зброі проціяддзя няма. Яе немагчыма перахапіць, збіць і гэтак далей", - заявіў Прэзідэнт.
Ён не выключае, што такое рашэнне можа быць не зусім папулярным крокам перад выбарамі. "Але мы ж жывём не адным днём і не аднымі выбарамі. Для нас вельмі важна на будучае захаваць нашу бяспеку. Каб мы і вы маглі спакойна прыйсці на прадпрыемства працаваць і зарабляць", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-