Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 красавіка 2019, 12:11

Лукашэнка: у пытаннях суверэнітэту і бяспекі няма месца кампрамісам

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У пытаннях суверэнітэту і бяспекі ў знешняй і ўнутранай палітыцы Беларусі не было і не будзе месца кампрамісам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У пытаннях суверэнітэту і бяспекі ў нашай знешняй і ўнутранай палітыцы не было і не будзе месца ніякім кампрамісам. Неаднаразова перажыты вопыт раздзялення беларускага народа і перакройвання граніц прымушае нас высока цаніць сённяшняе адзінства і тэрытарыяльную цэласнасць", - падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы ў сувязі з гэтым падкрэсліў, што памяць аб Вялікай Айчыннай вайне непахісная і святая: "Так, наша гісторыя пачалася больш як тысячу гадоў таму, але яна цалкам магла б скончыцца ў 40-я гады мінулага стагоддзя, калі б не гераізм нашага савецкага народа. У дзень 75-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў мы будзем адзначаць важную для нашай дзяржаўнасці дату. Дату, якая стала сімвалам незалежнасці і свабоды роднай зямлі".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у гэты знакавы год трэба падарыць краіне яркія мірныя перамогі: "Прыняць маштабныя міжнародныя спартыўныя пяршынствы. Дастойна, як мы ўмеем гэта рабіць, сустрэць шматлікіх замежных гасцей, спартсменаў і балельшчыкаў. І, вядома, мы павінны прадоўжыць ажыццяўляць наш вялікі дзяржаўны праект "Малая радзіма".

"Усё гэта - задачы на бліжэйшую перспектыву. Безумоўна, вельмі важныя для Беларусі. Але галоўныя прыярытэты - дабрабыт народа, міралюбівая знешняя палітыка, нацыянальная бяспека. Гэта тыя тры стаўпы ўпэўненага курсу нашай краіны", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі