Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 верасня 2019, 15:00

Лукашэнка: у Пуціна няма мэты любой цаной захаваць сябе ва ўладзе

26 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка перакананы, што ў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна няма мэты любой цаной захаваць сябе ва ўладзе. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы заклікаў адкінуць разважанні, быццам Уладзімір Пуцін за кошт нібыта далучэння Беларусі да РФ хацеў бы прадоўжыць свае паўнамоцтвы. На думку Аляксандра Лукашэнкі, гэта не адпавядае рэчаіснасці.

Беларускі лідар заявіў: "Няма нават такой ідэі і думкі аб'яднання дзвюх дзяржаў і прадаўжэння там сваіх паўнамоцтваў... І потым, ведаеце, гэта неяк занадта дробна, вось так узяць і аб'яднаць Беларусь і Расію і прадоўжыць свае паўнамоцтвы. Расія вялікая, магутная краіна, багатая. Ужо калі паўстане пытанне прадаўжэння ўлады аднаго чалавека... Слухайце, яны знойдуць дзясятак варыянтаў... Але я ведаю іншае: у Прэзідэнта Пуціна няма мэты любой цаной захаваць сябе ва ўладзе".

"Адкіньце гэтыя ўсе насцярожанасці, усе гэтыя пустыя размовы, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Усё гэта наіўна. Гэта не для вялікай палітыкі. Гэта можна ў сродках масавай інфармацыі перамываць - абмываць. Але гэта не для Пуціна і тым больш не для мяне, паколькі размова ідзе аб перспектывах, далейшым існаванні беларускай дзяржавы".

"Што такое Лукашэнка на фоне існавання суверэннай незалежнай беларускай дзяржавы, што такое Зяленскі, Парашэнка, усе ранейшыя вашы прэзідэнты на фоне захавання ўкраінскай незалежнасці? - задаў рытарычнае пытанне кіраўнік дзяржавы. - Таму не насцярожвайцеся. Ніякага апасення тут няма і быць не можа".

Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржавамі прытрымліваецца ўзважанай палітыкі, гэта датычыцца і эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку з Украінай, з якой у яе вялікі тавараабарот.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі