ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 17 красавіка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 лістапада 2017, 10:58

Лукашэнка ў першым паўгоддзі 2018 года плануе наведаць Грузію

Аляксандр Лукашэнка і Іраклій Кабахідзэ
Аляксандр Лукашэнка і Іраклій Кабахідзэ

20 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў першым паўгоддзі 2018 года плануе наведаць Грузію. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы паведаміў сёння на сустрэчы са старшынёй парламента Грузіі Іракліем Кабахідзэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што візіт грузінскіх парламентарыяў упісваецца ў чараду тых сустрэч, якія нядаўна адбыліся з прадстаўнікамі Грузіі. Гэтыя сустрэчы, вядома, накіраваны на падрыхтоўку афіцыйнага візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Грузію ў першай палове будучага года.

Аляксандр Лукашэнка і Іраклій Кабахідзэ

"Мы аб гэтым дамовіліся і цяпер актыўна працуем разам з вамі па напаўненні маючага адбыцца візіту, каб застаўся след, перш за ўсё ў эканоміцы, у гандлі паміж нашымі дзяржавамі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

У час сустрэчы

У 2016 годзе беларуска-грузінскі тавараабарот склаў $72 млн, з якіх экспарт - $57,4 млн (рост у 2,6 раза). Сальда дадатнае - $41,6 млн. За дзевяць месяцаў гэтага года тавараабарот дасягнуў $72,6 млн. Бакі ўпэўнена працуюць над пашырэннем гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння па многіх напрамках.-0-

Лукашэнка лічыць цалкам рэальным дасягненне беларуска-грузінскага тавараабароту ў памеры $200 млнЛукашэнка лічыць цалкам рэальным дасягненне беларуска-грузінскага тавараабароту ў памеры 0 млн
"Пастаўленая мэта - 0 млн беларуска-грузінскага тавараабароту - цалкам рэальная, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Прыкладна палавіну гэтага паказчыка будзем мець ужо ў гэтым годзе".

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі