Сцяг Серада, 14 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 сакавіка 2025, 12:03

Лукашэнка: у новым урадзе віцэ-прэм'еры будуць мець значна большую вагу

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У новым урадзе віцэ-прэм'еры будуць мець значна большую вагу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 3 сакавіка, прымаючы кадравыя рашэнні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, цяперашні склад можна назваць "новым старым". Паколькі многія з яго былі назначаны і працавалі да выбараў, каб выбаршчыкі загадзя разумелі, з кім Прэзідэнт будзе працаваць.

Аднак адметнасцю работы ўрада ў новым складзе стане істотнае ўзмацненне ролі віцэ-прэм'ераў. "Яшчэ раз хачу абазначыць асаблівасць работы будучага ўрада, на якой буду настойваць. Гэта асаблівасць у тым, што значна большую вагу будуць мець намеснікі прэм'ер-міністра. Старшыня ўрада ў нас - старшыня, ён арганізоўвае работу ўрада, вядзе пасяджэнні ўрада, але ні ў якім разе не прымае якіх-небудзь асабістых рашэнняў і не стаіць над членамі ўрада, перш за ўсё над віцэ-прэм'ерамі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Напрыклад, эканамічны блок урада, па рашэнні Прэзідэнта, узначаліў Мікалай Снапкоў. Ён назначаны першым намеснікам прэм'ер-міністра. У сферы яго адказнасці будзе дзейнасць МАРГ, МПЗ, Мінфіна, Мінэканомікі, Мінсувязі і інфарматызацыі, Дзяржкаммаёмасці.
Кіраўнік дзяржавы, прымаючы кадравыя рашэнні, абазначыў ключавыя задачы, якія стаяць перад эканамічным блокам урада.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што аналагічным чынам збіраецца абазначыць прыярытэтныя напрамкі і для іншых блокаў урада. "Далей гэтак жа, па блоках, правядзём нарады з міністрамі, з новымі членамі ўрада і віцэ-прэм'ерам, які будзе адказваць за гэты блок", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі