21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 жніўня, нягледзячы на выхадны дзень, зноў кантраляваў ход уборачнай кампаніі з паветра, паведамляе БЕЛТА.
Кадры з верталёта абнародавала прэс-служба Прэзідэнта. Маршрут борта нумар адзін ахопліваў раёны, сітуацыя ў якіх кіраўніка дзяржавы насцярожвае, у Віцебскай, на поўначы Магілёўскай і ў Мінскай абласцях. Стан спраў з верталёта было відаць як на далоні, у першую чаргу ў частцы ўборкі астатняй плошчы збожжавых, саломы, нарыхтоўкі кармоў, падрыхтоўкі палёў пад сяўбу азімых.
Такім чынам, і ў будні, і ў выхадныя дні ўборачная кампанія-2017 застаецца пад пільнай увагай кіраўніка дзяржавы.
Дарэчы, раніцай Прэзідэнта дома чакала прыемная вестка. У гонар сабранага мільёна тон збожжа аграрыі Магілёўскай вобласці перадалі кіраўніку дзяржавы святочны каравай, запэўніўшы ў тым, што жніво-2017 у цэлым будзе завершана дастойна. На вечар 20 жніўня ў Магілёўскай вобласці ўжо ўбрана больш за 90 працэнтаў плошчы.-0-