Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 кастрычніка 2020, 14:17

Лукашэнка: у нас спакойная краіна, але ў Мінску ніяк не можам падумаць, як жыць далей

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўная прычына цяперашніх унутрыпалітычных падзей у Беларусі - уплыў звонку. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з генеральным сакратаром АДКБ Станіславам Засем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Няпросты перыяд свет перажывае у цэлым. Гэта ўсё да выбараў прагназавалася. Многія кажуць, што Прэзідэнт атрымліваў інфармацыю, аналізаваў, ведаў аб гэтым. Не, не было ніякай інфармацыі, што будзе пасля гэтых выбараў у нас, у свеце наогул. Але прагноз мой стаў на 100 працэнтаў дакладным - і па пандэміі, і па сітуацыі, якая сёння складваецца. Нескладана было ўсё гэта спрагназаваць. На жаль, нашы заходнія, як прынята гаварыць, партнёры, вельмі ўжо актывізаваўшыся, перабралі меру адносна Беларусі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, у Беларусі "асабліва не напружваюцца ў гэтым плане, хоць прыемнага тут мала". "Ціхая, спакойная краіна, а ў Мінску мы ніяк не можам галаву ўзяць у рукі і падумаць, як жыць далей. Але, я думаю, мы з гэтым абавязкова справімся. У гэтым няма ніякіх сумненняў, - заявіў Прэзідэнт. - Унутраная сітуацыя не проста ўскладнена, а яе галоўная прычына - знешняя. Не было б знешняга націску і ўплыву, ніколі гэтага ў Беларусі не было б. Хоць мы перажывалі ўжо ўсякае. Але тады ўплыў звонку быў мінімальны, а цяпер яны закусілі цуглі добра. Але справімся. Беларусы - людзі разумныя, разбяруцца ў гэтым плане".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі