Шахбаз Шарыф і Аляксандр Лукашэнка
11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Пакістан абавязкова павінны рэалізоўваць дасягнутыя дамоўленасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 11 красавіка на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам у вузкім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што напярэдадні правёў сустрэчу з прэм'ер-міністрам Пакістана, якая доўжылася амаль тры гадзіны, абмеркавалі многія пытанні міжнароднага парадку дня і тое, што адбываецца вакол дзвюх краін, пагаварылі аб перспектывах двухбаковых адносін. "У нас склаліся вельмі добрыя адносіны. Адносіны, як вельмі правільна вы, спадар прэм'ер-міністр, сказалі, сямейныя. Таму мы заўсёды будзем падтрымліваць такі ўзровень адносін, і ўпэўнены, што пасля гэтага візіту мы не маем права на тое, каб не рэалізаваць нашы дамоўленасці", - падкрэсліў беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў складзе пакістанскай дэлегацыі ў Беларусь прыехала шмат буйных бізнесменаў, якія зацікаўлены ў наладжванні з айчыннымі прадпрыемствамі "канкрэтных адносін па канкрэтных напрамках".
"Вы ведаеце, у нас машынабудаўнічая краіна, развітая сельская гаспадарка. Я вельмі добра ведаю, што трэба Пакістану. Вы таксама добра ведаеце, што трэба Беларусі ад Пакістана. Думаю, што ў працэсе гэтага візіту члены ўрада і кіраўнікі буйных кампаній дамовіліся аб перспектывах супрацоўніцтва", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Вітаючы высокага госця, кіраўнік дзяржавы заўважыў, што Шахбаз Шарыф, яшчэ калі быў дзіцём, разам з бацькам наведваў беларускую сталіцу. "Спадзяюся, гэты горад стаў родным, як і наша Беларусь", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.