ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 5 чэрвеня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 сакавіка 2020, 12:38

Лукашэнка: у нас пакуль няма падстаў пераносіць прэзідэнцкія выбары

Аляксандр Лукашэнка і Наталля Качанава
Аляксандр Лукашэнка і Наталля Качанава

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абстаноўка, якая складваецца ў Беларусі, пакуль не дае падстаў для пераносу прэзідэнцкіх выбараў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта пытанне нікуды не дзенецца. Нам трэба не толькі абмяркоўваць, але і планаваць прэзідэнцкія выбары. У нас пакуль няма падстаў іх пераносіць. Як некаторыя (што дзіўна - ці то ворагі, ці то сапернікі) нам падказваюць: не трэба праводзіць. Мяне заўсёды гэта насцярожвае. Як нас вучылі ў савецкія часы: калі вам з-за мяжы нешта раяць, то вы зрабіце наадварот. Я не зыходжу з гэтай формулы, але заўсёды насцярожвае", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт дадаў, што неабходна параіцца з Цэнтральнай выбарчай камісіяй і вызначыць тэрміны падрыхтоўкі кампаніі. "Вы чалавек вопытны, займаліся гэтым, калі былі кіраўніком Адміністрацыі, таму ваша слова будзе не апошнім", - адзначыў ён.

Пасля сустрэчы з кіраўніком дзяржавы Наталля Качанава расказала журналістам, што дата правядзення выбарчай кампаніі будзе вызначана пасля абмеркавання з ЦВК. "Выбары будуць праведзены ў нашай краіне ў дакладна вызначаныя тэрміны ў адпаведнасці з законам, - падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі. - Ніякага пераносу выбараў не будзе, гэта адназначна".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі