Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 жніўня 2020, 19:52

Лукашэнка: у нас няма алігархаў і пры мне іх не будзе

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі няма алігархаў, і пры дзеючым Прэзідэнце іх не з'явіцца. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону, паведамляе БЕЛТА.

"У нас няма алігархаў і пры мне іх не будзе. Улада ўладай, бізнес бізнесам. У нас вельмі строгая сістэма барацьбы з карупцыяй, суровая сістэма", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Таму алігархаў быць не можа. Яны (прадстаўнікі буйнога бізнесу. - Заўвага БЕЛТА) роўнанабліжаныя да ўлады на столькі, на колькі роўнааддаленыя", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі