Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 жніўня 2021, 18:19

Лукашэнка: у нас ёсць усё для таго, каб нармальна жыць, а чаго няма — купім

 13 жніўня, Рагачоўскі раён /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ёсць усё для дастойнага жыцця ў краіне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы з жыхарамі аграгарадка Ціхінічы Рагачоўскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас ёсць усё для таго, каб нармальна жыць, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - А тое, чаго ў нас сёння няма, мы купім, і не за вялікія грошы".

Гаворачы пра свой візіт у Рагачоўскі раён, Прэзідэнт заявіў, што адпачыў тут душой. "Бачу, што ў нас яшчэ порах у парахаўніцах ёсць. Людзі ў нас моцныя, надзейныя, і іх нямала. Нас — большасць, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Так, тут ёсць людзі са сваім меркаваннем, якія са мной не згодныя. Але гэта людзі, якія прытрымліваюцца закону і разумеюць: які б ні быў Прэзідэнт, усё роўна трэба будзе працаваць".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі