Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 жніўня 2020, 10:11

Лукашэнка: у мяне мандражу ніколі перад выбарамі не было

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону заявіў, што ў яго ніколі не было і няма мандражу перад выбарамі, паведамляе БЕЛТА.

"У мяне мандражу ніколі перад выбарамі не было. Няма яго і цяпер. Проста мне будзе вельмі няёмка, нядобра і неяк не па сабе, калі ў нас на вуліцах будуць нейкія заварушкі і давядзецца прымаць нейкія сілавыя меры", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Як паведамлялася, 6 жніўня Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па арганізацыі бяспекі выбарчай кампаніі. Ён у прыватнасці заявіў, што ў Беларусі дастаткова рэсурсаў, каб абараніць людзей, і падкрэсліў, што дзяржава не дапусціць дэстабілізацыі сітуацыі. "Тут некаторыя прадаўжаюць зваць людзей на майдан 9-га і 10-га. Не дай бог мы распалім вогнішча ў цэнтры Мінска і будзем раскідваць галавешкі па ўсім горадзе. Гэтага мы дапусціць не можам і не дапусцім", - падкрэсліў на нарадзе Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі