Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 жніўня 2020, 13:06

Лукашэнка: у мяне абсалютная ўпэўненасць, што мы збяром гэты ўраджай

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не сумняваецца, што аграрыям удасца спакойна сабраць сёлетні ўраджай. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў пасля галасавання на выбарах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У мяне абсалютная ўпэўненасць, што мы збяром гэты ўраджай. У нас ёсць тры дні на нейкі парог, які мы павінны пераступіць, дасягнуць, - гэта 75 працэнтаў. Як толькі 75 працэнтаў убралі, 25 працэнтаў ужо не праблема, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - А тое, што сёння дожджыкі пройдуць у асобных месцах Беларусі, - гэта на шчасце, таму што і кукуруза, і бульба, і капуста, і многае-многае іншае на полі расце, ім патрэбны дождж. Таму гэта не страшна. Людзі адпачнуць, пачысцяць камбайны і заўтра выйдуць убіраць тыя ж збожжавыя. Таму ў мяне добры настрой".

Паводле яго слоў, Беларусь "гасподзь у гэтым годзе пашкадаваў двойчы". Спачатку ён дапамог беларусам у барацьбе з пандэміяй, а потым з ураджаем. "Мы не спыніліся - у цяжкі час вяскоўцы сеялі, і бог нам падарыў добры ўраджай", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Як паведамлялася, напярэдадні Аляксандр Лукашэнка наведаў з рабочай паездкай Мінскі раён. На палях ААТ "Гастэлаўскае" Прэзідэнт азнаёміўся з уборкай азімай пшаніцы, кіраўніку дзяржавы далажылі аб ходзе ўборачнай кампаніі ў краіне і рэгіёне. Аляксандр Лукашэнка арыентаваў аграрыяў на штогадовую ўборку 10,5 млн т ураджаю збожжа з улікам кукурузы. "Гэта тое, што я ад вас заўсёды патрабую. Калі мы выйдзем на 10,5 млн т (гэта больш за тону на чалавека ў нас атрымаецца), больш ніколі ў будучым не патрэбна. Гэтага на цяперашнім этапе дастаткова для краіны, - сказаў Прэзідэнт. - Але ніжэй нельга апускацца пры любых умовах надвор'я".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі