ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 26 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 верасня 2021, 11:43

Лукашэнка: у краіне робяць Канстытуцыю для беларускага народа

Фота з архіва
Фота з архіва

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У краіне робяць Канстытуцыю для беларускага народа. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы ўдзел у пашыраным пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі вы дакранаецеся да праекта Канстытуцыі, думайце пра сваіх дзяцей. Таму што ім жыць. Ну і мы яшчэ паміраць не збіраемся. Таму думайце пра сваіх дзяцей", - параіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што пры змяненні Канстытуцыі трэба адказваць на два асноўныя пытанні: навошта гэта робіцца і каму гэта патрэбна. Пры гэтым адказу на пытанне, што гэтага не трэба рабіць, быць не павінна. "Канстытуцыю мы павінны ўдасканаліць, якой бы добрай яна ні была. Таму што працэсу ўдасканалення няма мяжы", - сказаў Прэзідэнт.

"Сёння новы час, сёння сітуацыя іншая", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў Канстытуцыі трэба таксама ўлічваць і ўрокі падзей мінулага года, калі апаненты спрабавалі фактычна разбурыць краіну. "Мы пасля мінулага года разумеем, што іх дапусціць да ўлады нельга. Таму што гэта не толькі нас ліквідуюць. Добра б нас... Знішчаць краіну! Таму Канстытуцыя новая павінна ўлічваць гэтыя нюансы. І гэта больш будзе адносіцца да органаў улады, іх паўнамоцтваў, функцый", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі