Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 верасня 2021, 13:18

Лукашэнка: у краін ШАС ёсць усе рэсурсы, каб не гуляць па правілах знешніх сіл

17 верасня, Душанбэ /Кар. БЕЛТА/. У краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ёсць усе рэсурсы, каб не гуляць па правілах знешніх сіл. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Душанбэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"ШАС - адна з самых вялікіх у свеце рэгіянальных арганізацый. Гэты статус дае ўсе рэсурсы і магчымасці, каб не гуляць па правілах, якія дыктуюць знешнія сілы. Тым больш што згубныя вынікі такога навязвання сёння відавочны для ўсіх", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт канстатаваў, што краіны - удзельніцы арганізацыі сёння сутыкаюцца з магутным знешнім націскам, але ў іх сілах забяспечыць мір на роднай зямлі, адстаяць шматпалярнае справядлівае светаўладкаванне дзеля будучыні чалавецтва, дзе будуць улічваць інтарэсы кожнага.

"Для дасягнення гэтых мэт неабходна паскорыць спалучэнне глабальных стратэгій развіцця, пашырыць узаемадзеянне ў сферы бяспекі, прадоўжыць умацоўваць супрацоўніцтва ў галіне інфраструктуры, прамысловых паркаў, высокіх тэхналогій", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі