
10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У кожнага чалавека свая дарога да храма, і ніхто нікому не павінен перашкаджаць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі рэлігійных канфесій Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я заўсёды гаварыў, што ў кожнага свая дарога да храма і ніхто нікому не павінен перашкаджаць. Калі мусульманін хоча пайсці ў мячэць памаліцца, ён туды пойдзе. І яму перашкаджаць не трэба. Калі католік у касцёл прывык хадзіць і хоча туды пайсці, ён туды пойдзе. Калі праваслаўныя хочуць у царкве памаліцца, няхай туды ідуць. Наша задача - дапамагчы чалавеку (не знайсці - ён сам павінен знайсці сваю дарогу), мы павінны падтрымаць яго ў гэтым імкненні. Ніякага націску тут быць не павінна. І гэта дапамагло нам. І мы маем такі міжканфесійны мір", - заявіў беларускі лідар.-0-