Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 верасня 2019, 09:33

Лукашэнка ў Карэліцкім раёне азнаёміцца з ходам уборачнай і перапрацоўкай лёну

20 верасня, Карэлічы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць сёння рабочую паездку ў Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці, дзе азнаёміцца з ходам уборачнай і перапрацоўкай лёну, паведамляе БЕЛТА.

Плануецца, што спачатку кіраўнік дзяржавы наведае тэрыторыю сельгаспрадпрыемства "Чарняхоўскі-Агра", дзе азнаёміцца з ходам нарыхтоўкі кармоў у Беларусі і Гродзенскай вобласці. Яму прадэманструюць узоры сельгастэхнікі пры ўборцы кукурузы на сілас.

Размова таксама пойдзе аб ходзе ўборачнай кампаніі ў цэлым па краіне і ў рэгіёне, сацыяльна-эканамічным развіцці Гродзенскай вобласці і Карэліцкага раёна.

Затым Аляксандр Лукашэнка наведае ААТ "Карэлічы-Лён". Яму даложаць аб вытворчай дзейнасці і перспектывах развіцця прадпрыемства. Прэзідэнт азнаёміцца з тэхналагічнымі працэсамі перапрацоўкі льнотрасты, узорамі выпускаемай прадукцыі.

Кіраўніку дзяржавы таксама прадэманструюць сельгастэхніку, вырабляемую і адноўленую на прадпрыемствах ААТ "ГроднаАблсельгастэхніка".

Рабочая паездка Аляксандра Лукашэнкі ў Гродзенскую вобласць прыпадае на дзень 75-годдзя ўтварэння рэгіёна. Кіраўнік дзяржавы з гэтай нагоды адрасаваў віншаванне жыхарам вобласці, у якім падкрэсліў, што іх плённая праца і шчырая любоў да малой радзімы ўзнялі яе з пасляваенных руін, зрабілі цудоўным і працвітаючым краем, якім сёння ганарыцца ўся краіна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі